Многія дзесяцігоддзі капліца сьв. Казімера на ружанскіх могілках стаяла ў вельмі непрывабным стане,…

Многія дзесяцігоддзі капліца сьв. Казімера на ружанскіх могілках стаяла ў вельмі непрывабным стане, разбуралася. Раней побач капліцы стаяла яшчэ званіца на чатырох слупах з двума званамі, крытая гонтам, але яна не захавалася. Як высьвятлілі нядаўна беларускія навукоўцы, прыгожа адноўленая цяпер капліца сьв. Казімера ў Ружане ад пачатку была не рыма-каталіцкая, як меркавалі, а грэка-каталіцкая. Яна была збудаваная ў 1790 годзе, як і манастыр базыльянаў у Ружане – коштам канцлера ВКЛ Аляксандра Сапегі. Як і манастырскі будынак, спраектаваў яе ў стылі класіцызму саксонскі архітэктар Ян Самуэль Бэкер. 12 кастрычніка 1790 году капліцу асьвяціў ігумен Ружанскага манастыра базыльянаў а. Паладый Зафатай з дазволу і блаславеньня ўніяцкага мітрапаліта Тэадосія Растоцкага.