Адышоў у вечнасць ксёндз Міхал Сапель
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што раніцай 10 снежня на 55-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Міхал Сапель, першы пробашч адроджанай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску, які ў апошні час нёс служэнне вікарыя ў згаданай парафіяльнай супольнасці.
У розны час святар быў душпастырам у парафіях Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў Ракаве, Нараджэння Маці Божай у Заслаўі, дырэктарам ДКТ Caritas Мінск і Беларусь, узначальваў камісію па перакладзе літургічных тэкстаў.
Інфармацыя пра пахаванне спачылага святара будзе пададзена пазней.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…
http://svjazep.org/index.php?newsid=2668
Адышоў у вечнасць ксёндз Міхал Сапель » Грэка-каталіцкая парафія святога Язэпа
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што раніцай 10 снежня на 55-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Міхал Сапель, першы пробашч адроджанай парафіі Найсвяцейшай Тр