«Асабліва балюча ўсведамляць, што ракетна-бомбавыя ўдары па мірных украінскіх гарадах Кіеўскай, Чарн…

«Асабліва балюча ўсведамляць, што ракетна-бомбавыя ўдары па мірных украінскіх гарадах Кіеўскай, Чарнігаўскай, Ровенскай і іншых вобласцяў, а таксама ўварванне сухапутных войскаў РФ на суверэнную тэрыторыю Украіны адбываюцца з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Іншым, яшчэ больш цынічным і жорсткім крокам можа стаць спроба ўцягнуць беларускае войска ў непасрэдны ўдзел у вайне супраць Украіны <…>. Дзеля будучыні нашых народаў такога жахлівага развіцця падзей у аніякім разе нельга дапусціць», — падкрэсліваецца ў Звароце.