@horadniaСёння ў суседняй Літве адзначаецца Дзень аднаўлення незалежнасці. У лютым 1990 года ў Літве…

@horadnia

Сёння ў суседняй Літве адзначаецца Дзень аднаўлення незалежнасці.

У лютым 1990 года ў Літве прайшлі першыя свабодныя выбары часоў савецкай акупацыі. Большасць месцаў у Вярхоўным Савеце атрымалі прадстаўнікі руху Sąjūdis (аналаг беларускага БНФ). Ужо 11 сакавіка 1990 года ЛССР была перайменаваная ў Літоўскую Рэспубліку. У якасці дзяржаўных былі вернутыя нацыянальныя сімвалы, а таксама быў прыняты Акт аб аднаўленні незалежнасці Літвы. З часам і парламент зноў стаў называцца Сеймам.

Нягледзячы, што Масква ўсялякімі спосабамі не хацела дапусціць незалежнасці Літвы, літоўцы не здаліся і адстаялі сваю дзяржаву. Нацыянальная свядомасць была адным з фактараў, які ў гэтым дапамаглі.

Віншуем суседзяў са святам!