Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсіюНавіны хрысьціянскага сьвету…

Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію

Навіны хрысьціянскага сьвету29.04.2022

Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію

 

25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.

 

Нейкіх дадатковых падрабязнасьцяў прычыны адстаўкі 68-гадовага грэка-каталіцкага мітрапаліта, які яшчэ не дасягнуў пенсійнага ўзросту 75 гадоў, прэс-служба Ватыкану не падае.

 

Славацкі грэка-каталіцкі архібіскуп Прэшаўскі Ян Бабяк у сваім звароце з нагоды сваёй адстаўкі напісаў: «Я сыходжу дзеля міру і дабра Царквы, біскупаў, сьвятароў і вернікаў». Вядома, што Папа Францішак прымаў мітрапаліта Славацкай ГКЦ sui iuris (свайго права) Яна Бабяка на асабістай сустрэчы ў Ватыкане на пачатку лютага 2022 году. Тады Ватыкан таксама не агучыў нагоду аўдыенцыі. Папа Францішак падчас свайго апостальскага падарожжа ў Славакію ў верасьні 2021 году адслужыў з мітрапалітам Янам Бабякам урачыстую Боскую літургію ў візантыйскім абрадзе. Неафіцыйна сярод славацкага духавенства выказваецца меркаваньне, што нечаканая датэрміновая дабраахвотная адстаўка архібіскупа Яна Бабяка стала рэакцыяй на вынікі дзьвюх ватыканскіх візітацыяў у архіяпархіі ў 2019 і 2021 гадах. Пэўная частка духавенства і вернікаў выказвала незадаволенасьць ягоным спосабам кіраваньня.

 

Архібіскуп Ян Бабаяк, прымаючы пасьля малітваў і духоўнага разважаньня рашэньне аб адмове ад пасады мітрапаліта, падзякаваўшы Богу за гады свайго служэньня Царкве і ўсе зробленыя ў гэты час добрыя справы, напісаў: «Калі я быў недастаткова чулы да кагосьці падчас сваёй актыўнай службы і не апраўдаў іх чаканьняў, прабачце і даруйце мне. Я старанна працаваў і ніколі не клапаціўся ні пра што, акрамя дабра нашай Грэка-Каталіцкай Царквы. Я таксама ўсім дарую».

 

Прызначаны Рымскім Архірэем Апостальскі адміністратар Прэшаўскай архіяпархіі Браціслаўскі біскуп Пётар Руснак з нагоды свайго новага заданьня сказаў: «Прашу вернікаў аб малітве, каб я мог выконваць служэньне адміністратара». Ён будзе часова кіраваць архіяпархіяй да прызначэньня новага архібіскупа.

 

Варта таксама адзначыць, што славацкія грэка-католікі ў цяперашні час маюць вельмі нетыповую сітуацыю. У іх ёсьць толькі два дзейныя біскупы — архібіскуп Цырыл Васіль, SJ і біскуп Пётар Руснак. А яшчэ ёсьць тры біскупы на адпачынку: архібіскуп Ян Бабяк, SJ, біскуп Мілан Хаўтур, CSsR і біскуп Андрэй Пацак, CSsR. З Славакіі таксама паходзяць біскуп Ладзіслаў Гучка, які ўзначальвае Апостальскі экзархат Грэка-Каталіцкай Царквы ў Чэхіі, і біскуп Мілан Лах, SJ — кіруючы біскуп Пармскай грэка-каталіцкай япархіі ў ЗША.

 

Славацкі архібіскуп Прэшаўскі Ян Бабяк SJ 14 гадоў кіраваў Славацкай Грэка-Каталі