7 мая ў Слоніме адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Жыровіцкай. Імшу ў касцёле св. апостала Андрэя ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У святыні, дзе ў г
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ
7 мая ў Слоніме адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Жыровіцкай. Імшу ў касцёле св. апостала Андрэя ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
У святыні, дзе ў галоўным алтары знаходзіцца копія абраза Маці Божай Жыровіцкай, сабраліся шматлікія мясцовыя жыхары і госці. Прыбылі таксама пілігрымы з Івацэвічаў і Брэста.
У Імшы ўдзельнічалі мясцовыя рыма-каталіцкія святары на чале з дэканам Слонімскага дэканату кс. Аляксандрам Рудзевічам і грэка-каталіцкае духавенства на чале з Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам.
7 мая ў Слоніме адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Жыровіцкай. Імшу ў касцёле св. апостала Андрэя ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У святыні, дзе ў г