16 лістапада — свята Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай).Знакаміты абраз, які знаходзіцца ў кап…

16 лістапада — свята Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай).
Знакаміты абраз, які знаходзіцца ў капліцы ў Вострай браме Вільні.
Шматлікія спісы абразоў Маці Божай Вострабрамскай можна ўбачыць у многіх касцёлах і цэрквах Беларусі.

Гэта ёсць апякунка нашай зямлі. Як сказана ў малітве: ” Усе надзеі і радасці мае, усе смуткі і цяжкасці, жыццё і канец жыцця… аддаю ў Твае рукі…”.
На першым фота Вы бачыце невялікі Вастрабрамскі абраз – гэта маляванка на шкле 1920-х гадоў (калекцыя Вольгі Пранкевіч).
І на завяршэнне канешне выява знакамітага абраза Маці Божай Міласэрнасці з Вільні. Адно з рэдкіх фота паказвае як выглядае абраз без упрыгожанняў, без каштоўнага аздаблення.