«Мы не павінны задавальняцца археалагічнай памяцьцю, бо яна ператварае нас у музейныя экспанаты, вартыя, магчыма, захапленьня, але не перайманьня”, – сказаў 13 студзеня 2023 г. Сьвяты Айцец Францішак. Ён лічыць, што памяць, наадварот, павінна дапамагаць «паўнавартасна і бяз страху жыць сучаснасьцю, каб з новай надзеяй адкрыцца на будучыню».
«Няхай Евангельле будзе вашым падручнікам, каб, пазьбягаючы спакусы ўпасьці ў ідэалогію, яно заўсёды заставалася для вас духам і жыцьцём. Евангельле пастаянна вяртае нас да таго, каб паставіць Хрыста ў цэнтар нашага жыцьця і місіі”, – заахвоціў Папа.
«Шукайце Госпада ў руплівым чытаньні Сьвятога Пісаньня, на старонках якога гучаць Хрыстос і Царква. (…) Шукайце Яго таксама ў рэчаіснасьці нашага часу, ведаючы, што нішто чалавечае ня можа быць для нас староннім і што, вольныя ад усяго мірскога, мы можам ажыўляць сьвет закваскай Божага Валадарства».
Паводле Беларускай рэдакцыі Vatican.news