Плэйлісты “БУДЗЬМА” на youtube, на якія варта падпісацца: «Трызуб і Пагоня» – Кацярына Ваданосава …

Плэйлісты “БУДЗЬМА” на youtube, на якія варта падпісацца:

«Трызуб і Пагоня» – Кацярына Ваданосава распавядае пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, пра што варта ведаць.

«Гісторыя за 5 хвілін» – доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч распавядае пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, а не іначай.

Гатуем разам з “Будзьма” – суботні кулінарны праект: гатуем смакоцці і цешым душы блізкіх. Рэцэпты традыцыйных і аўтэнтычных страў беларускай кухні.

Чорна-белыя вершы – зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасці.

Прыгоды мышак (відэаспектакль) – казкі на беларускай мове ў фармаце відэаспектакля, агучанага дзецьмі.