Калі ўжо сонца заходзіць на небеМалее святло перад змрокам ночы,Думкі, пачуцці да Цябе кіруем,Магутн…

Калі ўжо сонца заходзіць на небе
Малее святло перад змрокам ночы,
Думкі, пачуцці да Цябе кіруем,
Магутны Стварыцель і Кароль сусвету.

Схіліся, Ісусе, над нашай нядоляй,
Над грэхам нашым і немаччу нашай,
Гэта не бунт прад Табою, о Божа,
А толькі слабасць людская.

Бо мы ўсе шчыра жадаем, Ісусе,
Пайсці за Табою, Тваёй Добрай Весткай.
Будзь міласэрны, ратуй ласкава
Верных сваіх, што заблукалі.

Дай нам надзею, што заўтра зноў станем
На шлях справядлівы дабра, збаўлення.
Тое, што сёння нас раздзяляе,
Любоў хай знішчыць.

Ойча, і Сыне, і Дух жыватворны,
Пакорным спевамі мы славім Тройцу.
Верым, што прыйдзеш у цішы вечаровай,
Каб нас адарыць спакоем. Амін.