Любоў, якую трэба праяўляць адначасова да Бога і да бліжняга, ніколі не павінна стрымлівацца ніякімі перашкодамі, каб не знікала жаданне рабіць дабро бліжняму. Калі анёлы кажуць: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі» (Лк 2, 14), – гэта азначае, што кожны, хто з любоўю спачувае людзям, якія маюць розныя цярпенні, становіцца шчаслівым не толькі дзякуючы дабрадзейнасці спагадлівасці, але дзякуючы дару спакою, які ўдзяляецца яму.
Св. Леў Вялікі