Згодна са Статутам Каардынацыйнай рады Беларусі, паўнамоцтвы дэлегатаў КР заканчваюцца 8 лютага 2024 года. Парадак абрання новых дэлегатаў і фармаванне новай Каардынацыйнай рады неабходна вызначыць у тэрмін не пазней, чым за тры месяцы да заканчэння тэрміна паўнамоцтваў, г.з. да 08 лістапада 2023 года.
У перыяд з 30 верасня па 4 лістапада мы запрашаем да правядзення кансультацый па пытанні пераабрання сябраў КР прадстаўнікоў усіх дэмакратычных сілаў Беларусі. А таксама запрашаем да правядзення публічных дэбатаў калег з Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета, прадстаўнікоў палітычных партый і журналістаў для абмеркавання працэдуры фармавання новага складу Кардынацыйнай рады.
Мы таксама звяртаемся да ўсіх беларусаў, каб даведацца пра іх меркаванне аб выбарах у КР. Просім надаць крыху ўвагі і адказаць на некалькі пытанняў.
Спасылка на апытанку.
Поўны тэкст звароту чытайце на сайце Каардынацыйнай рады.