2-гі дзень на шляху да Божага Нараджэння з АКАФІСТАМ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ БАГАРОДЗІЦЫЧастка I =ДЗЕНЬ ІІ (15 …

2-гі дзень на шляху да Божага Нараджэння з АКАФІСТАМ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ БАГАРОДЗІЦЫ
Частка I
=ДЗЕНЬ ІІ (15 снежня) – Ікас 2
Хочучы спазнаць непазнавальнае, Дзева сказала анёлу: «Скажы мне, як можа сын нарадзіцца ад дзевы?» А той у адказ са страхам усклікнуў:

Радуйся, Удзельніца тайніцы провіду Божага!
Радуйся, Вера ў тое, што застаецца таемным!
Радуйся, Пачатак цудаў Хрыстовых!
Радуйся, Спаўненьне навучаньняў Ягоных!
Радуйся, Лесьвіца нябесная, па якой Бог зышоў!
Радуйся, Мост, які вядзе людзей да неба!
Радуйся, Подзіў шматгалосны анёлаў!
Радуйся, Плач пераможаных бесаў!

Радуйся, бо Ты ў невыказны спосаб народзіш Сьвятло!
Радуйся, бо Ты не аб’явіла тайніцы нікому!
Радуйся, вышэйшая за мудрасьць усіх вучоных!
Радуйся, Заранка, што асьвятляе розумы верных!
* Радуйся, Дзева Маці!

Кандак 3
Сіла Ўсявышняга ацяніла тады Бязьвінную, і Яна зачала. Ён явіў дабраплоднае ўлоньне Яе, быццам ніву ўрадлівую для ўсіх, што жадаюць жаць збаўленьне і клічуць: Алілуя!