Прэзентацыя праекту на лацінцы пра выдатных жанчын у гісторыі Беларусі 19 снежня ў Варшаве адбудзецц…

Прэзентацыя праекту на лацінцы пра выдатных жанчын у гісторыі Беларусі

19 снежня ў Варшаве адбудзецца імпрэза ад ByProsvet, прысвечаная аднаму з першых пасля 2020 года праектаў на лацінцы – «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami»

Падчас сустрэчы паразмаўляем пра:
– асабістую гісторыю і ўнёсак у нашу агульную спадчыну 12-ці выбітных беларускіх жанчын – гераіняў праекту;
– чаму гэтыя і мноства іншых малавядомых жаночых імёнаў маюць вялікае значэнне для ўсіх беларусак і беларусаў;
– як так сталася, што часцяком жанчыны адыходзяць у цень гістарычных працэсаў;
– чаму важна не забываць і як мага больш казаць пра іх дасягненні.

Нашы спікеркі:
Sandra Chey – блогерка, вядоўца;
– Ірына Сідорская – доктарка філалагічных навук, дацэнтка, незалежная даследчыца.

19 снежня (аўторак)
18:00
Witryna Domu Wschodniego, plac Konstytucji 6, Warszawa

На імпрэзе будзе цудоўная магчымасць набыць тавары ByProsvet і такім чынам падтрымаць самвыдат у Беларусі і нашы культурніцкія праекты!