Гэтае Слова ў канцы часоў паслаў Айцец, Які ўжо не хацеў, каб Яго абвяшчалі праз прарокаў або бачылі ў цьмяных прадказаннях. Ён пажадаў, каб Слова з’явілася відавочна і свет, убачыўшы Яго, збавіўся.
Мы ведаем, што гэтае Слова прыняло цела ад Дзевы і насіла старога чалавека дзеля ўтварэння новага. Мы ведаем, што Яно стала чалавекам такой жа прыроды, як і мы. Бо інакш Ён дарэмна б наказваў наследаваць Яго як настаўніка. Калі б той Чалавек меў іншую прыподу, як бы Ён мог наказваць мне, слабому ад нараджэння, быць падобным да Яго, быць добрым і справядлівым, як Ён.
Каб мы не палічылі, што Ён адрозніваецца ад нас, Ісус таксама працаваў, адчуваў голад і смагу, спаў, не пагрэбаваў мукай, падпарадкаваўся смерці і паказаў сваё ўваскрасенне. Праз усё гэта Ён у чалавечай прыродзе прайшоў першы, каб ты не губляў духу і, прызнаўшы ў сабе чалавека, таксама чакаў таго, што Бог паказаў у Ісусе.
Калі ты, які жыў на зямлі, спазнаў праўдзівага Бога, то разам з душою здабудзеш несмяротнае і незнішчальнае цела і атрымаеш Нябеснае Валадарства. Ты будзеш саўдзельнікам Бога і суспадкаемцам Хрыста, не падлягаючы больш пажадлівасці, цярпенням ці хваробам, бо станеш, як Бог.
Св. Іпаліт Рымскі