Гэта зіма можа быць надзвычайна халоднай. Такі прагноз робяць амерыканскія і еўрапейскія сіноптыкі на падставе назірання за так званым палярным віхорам.
Згодна з мадэлямі, праз аслабленне віхора халоднае паветра накрые вялікую частку Паўночнага паўшар’я, у тым ліку Беларусі. Гэта прывядзе да вельмі нізкіх тэмператур ужо ў студзені і лютым.