46-я Еўрапейская сустрэча моладзі, арганізаваная Супольнасцю Тэзэ.
Сёлета Сустрэча праходзіць у сталіцы Славеніі Любляне і будзе доўжыцца пяць дзён – з 28 снежня 2023 года па 1 студзеня 2024 года.
У малітоўнай сустрэчы прыме ўдзел моладзь з усёй Еўропы – у тым ліку з Беларусі. Удзельнікаў сустрэчы прымуць жыхары горада і бліжэйшых населеных пунктаў. Яны таксама размесцяцца ў парафіяльных, школьных або спартыўных залах.
Сталіца Славеніі выбрана невыпадкова. Як сказаў брат Алоіс, прыёр супольнасці Тэзэ, адна з прычын у тым, што Славенія знаходзіцца на скрыжаванні дарог паміж поўначчу і поўднем, усходам і захадам Еўропы. Гэтая краіна спалучае ў сабе адкрытасць і традыцыі, таксама важная вялікая традыцыя гасціннасці. Браты з Тэзэ наведваюць гэтую краіну з 1960-х гадоў.