2 студзеня 1946 года ў Бутырскай турме загінуў Фабіян Абрантовіч – каталіцкі манах-марыянін, святар усходняга абраду, архімандрыт.
З 1939 года быў у зняволенні.
З 1939 года быў у зняволенні.
Паводле ўспамінаў сукамэрнікаў, Абрантовіч зведаў жудасныя катаванні, пасля якіх “ён штодня прыходзіў – лепш сказаць – яго ўносілі і кідалі як мяшок”.
А калі прыходзіў у сябе, тады “блізу ўвесь час праводзіў у малітве”.
Іншы святар Язэп Германовіч так казаў пра свайго сябра: “Людзі яго называлі: «наш Прафэсар», «наш Фабіян», «наш Абрантовіч»… Гэты дзіўны назоў «наш» давалі яму паўсюдна. Такі «голас народу» азначаў чалавека, што вырас з нашага грунту й рос ды красаваўся на сваёй зямлі – наш, родны й дарагі Сын Беларусі”.