У восьмы дзень па Сваім нараджэнні Госпад наш Ісус Хрыстос, згодна са старазапаветным законам, прыняў абрэзанне, як кожнае немаўля мужчынскага полу на знак Запавету Бога з Абрагамам і ягонымі нашчадкамі. Яму дадзена было імя Ісус, абвешчанае арханёлам Габрыэлем у момант Дабравешчання Найсвяцейшай Дзеве Марыі (Лк 1, 31-33 – 2, 21).
Зышоўшы да роду людзкога, Збаўца наш даў Сябе спавіць у пялёны. Васьмідзённы ад Маці і спрадвечны ад Айца, Ён не адмовіўся прыняць цялеснае абрэзанне. Дык заспявайма Яму, верныя: «Ты Бог наш, змілуйся над намі».
Усядобры Бог даў нам усім збавенны вобраз і прыклад, не пасаромеўшыся прыняць цялеснае абрэзанне. Творца Закону споўніў Закон і ўсё, што прадказалі прарокі пра Яго. Той, хто трымае ўсё ў руцэ Сваёй, даў Сябе спавіць у пялёны. Госпадзе, слава Табе!