1 студзеня 1919 г. у Смаленску абвясцілі пра стварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Спачатку тэкст Маніфеста апублікавалі на расейскай мове. Толькі 19 студзеня 1919 г. – на мове беларусаў*, у першым нумары ўрадавай газеты. Урад узначаліў Зміцер Жылуновіч**.
*Завяршаўся гэтак: «Няхай жыве вольная працоўная Беларусь!»
**Дзяржаўны і грамадскі дзеяч, пісьменнік (Цішка Гартны).Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
«Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch