Хрысце, Ты боскасці вечнае ззянне,Прыходзіш да нас як святло і жыццё.Ты – ад хваробаў шматлікіх ляка…

Хрысце, Ты боскасці вечнае ззянне,
Прыходзіш да нас як святло і жыццё.
Ты – ад хваробаў шматлікіх лякарства,
Брама збаўлення.

Хор над зямлёю анёльскі спявае,
Узнёслую славу Айцу абвяшчае.
Нам жа з вышыняў нябесных нясе
Радасць спакою.

Ісусе маленькі, хоць Ты ў яслях,
Але пануеш над светам.
Сыне святой, беззаганнай Марыі,
Хрысце наш мілы.

Хочаш нябесную даць нам айчыну,
Стаўшы адным з нас, прымаючы цела.
Розум і сэрца нам аднаві
Бляскам любові.

Разам з анёламі мы заспяваем,
Гімны хвалы ўзнясём да нябёсаў,
Славячы Бога Айца, як і Духа,
З Сынам у любові роўным. Амін.