Вера ніколі не можа быць «разменнай манетай» у палітычных гульнях моцных гэтага свету. Пра гэта сведчыць гісторыя блаславёных мучанікаў з падляшскай вёскі Пратулін (Польшча), літургічны ўспамін якіх адзначаецца 23 студзеня.
23 студзеня больш за 500 вернікаў грэка-каталіцкай парафіі сабраліся каля сваёй царквы, каб не дапусціць святара-адступніка. Пасля трагічнага выпадку ў Дрэлёве, дзе 17 студзеня 1874 г. пры абароне сваёй святыні загінулі пяць парафіянаў, дзесяць былі цяжка паранены, а каля 200 — збітыя казакамі, пратулінскія вернікі добра ўсведамлялі, якое выпрабаванне за вернасць веры іх чакае.