Малітва разам з падляшскімі мучанікамі аб еднасці хрысьціянаў у любові Ісуса Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

МАЛІТВА РАЗАМ З ПАДЛЯШСКІМІ МУЧАНІКАМІ АБ ЕДНАСЬЦІ

Госпадзе, Ісусе Хрысьце, перад сьмерцю Сваёй маліўся Ты, каб вучні Твае былі адно ў любові Тваёй. Малітвамі блаславёнага Вінцэнта Леванюка і ягоных дванаццаці паплечнікаў-мучанікаў просім Цябе, каб усе тыя, што называюцца імем хрысьціянаў, з усіх сілаў імкнуліся перамагчы ўсялякія гістарычныя падзелы і каб яўна зьяднаныя ў вызнаньні адной веры сталіся для ўсяго сьвету выразным знакам Твайго провіду для ўсіх народаў. Амін.