1 верасня — пачатак царкоўнага года, які паводле старазапаветнай традыцыі пачынаўся восенню. Гэтая п…

1 верасня — пачатак царкоўнага года, які паводле старазапаветнай традыцыі пачынаўся восенню. Гэтая практыка прынялася таксама ў Візантыі.

У гэты дзень у цэрквах чытаецца ўрывак з Евангелля пра Ісуса, што прыйшоў у назарэцкую сінагогу і навучаў там сабраных. Разгарнуўшы кнігу Ісаі, Ён прачытаў сабраным словы пра Месію, Які прыйшоў абвяшчаць спакой, збаўленне, свабоду і «год ласкі Госпада». І менавіта пад знакам гэтага прароцтва распачынаецца новы царкоўны год у Царкве візантыйскага абраду.

Творча ўсяго стварэння і Госпадзе, Які часы і поры ўстанавіў сілаю Сваёю, блаславі пачатак года ласкі Тваёй, захавай у супакоі краіну нашую і ўсіх людзей малітвамі Багародзіцы і збаў нас.