Штогод 30 жніўня з ініцыятывы ААН ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікнень…

Штогод 30 жніўня з ініцыятывы ААН ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў

У 1999 годзе ў Беларусі зьніклі палітычныя апанэнты Аляксандра Лукашэнкі Юры Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.

16 сьнежня 2019 году нямецкае выданьне Deutsche Welle апублікавала інтэрвію, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Лукашэнкі 20 гадоў таму пад камандаваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі.

24 сьнежня Лукашэнка заявіў, што ніхто, акрамя яго, ня мог даць каманду аб выкраданьні і забойстве палітыкаў, а ён «ніколі ў жыцьці не аддаваў такую каманду» і не аддасьць цяпер.

Больш падзей 30 жніўня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/71yyk