28 жніўня Памяць св. Аўгустына, біскупа і настаўніка Царквы Св. Аўгустын нарадзіўся ў 354 г. у сям’і…

28 жніўня
Памяць св. Аўгустына, біскупа і настаўніка Царквы

Св. Аўгустын нарадзіўся ў 354 г. у сям’і язычніка Патрыцыя і адданай хрысціянкі св. Монікі. Нягледзячы на клапатлівае выхаванне маці, у маладосці вёў паганскае жыццё і захапляўся рознымі вучэннямі. Як настаўнік рыторыкі і аратарства пераязджаў у Карфаген, Рым і Мілан, а за ім ездзіла яго маці, увесь час молячыся аб яго навяртанні. У рэшце рэшт пад уплывам размоў са св. Амброзіем і чытання пасланняў св. апостала Паўла ён знайшоў ісціну і прыняў хрышчэнне.

Аўгустын як біскуп Гіпоны вёў непрымірымую барацьбу супраць ерасяў, якія ў яго час пагражалі Царкве: супраць маніхеяў, данатыстаў і пелагіян.

Св. Аўгустын носіць тытул найвялікшага заходняга багаслова першых стагоддзяў хрысціянства і лічыцца адным з чатырох вялікіх Настаўнікаў Царквы.

Св. Аўгустын з’яўляецца нябесным заступнікам друкароў, выдаўцоў і багасловаў.