БАГАРОДЗІЧНАЯ ДАТА.
ІКОНА МАЦІ БОЖАЙ “БЯЛЫНІЦКАЯ”.
20 верасня 1761 г.
– дзень каранацыі абраза
БЯЛЫНІЦКАЙ
БОЖАЙ МАЦІ.
Традыцыя аздаблення каштоўнымі каронамі асабліва шанаваных і ўслаўленых святых выяваў вядомая з пачатку XVI ст. Святы Пасад зацвердзіў падобную форму пабожнага ўшанавання, пакідаючы права гэтай прывілеі толькі Папу.
Пасля Другога Ватыканскага Сабору ўсё, што датычыцца каранацыі абразоў, знаходзіцца ў кампетэнцыі Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. У адпаведнасці з інструкцыяй, могуць быць каранаваныя толькі абразы альбо фігуры Маці Божай. Не дапускаецца каранацыя абразоў іншых святых. Калі ж на іконе Маці Божая прадстаўлена з Дзіцяткам Іісусам, тады карануюцца абое.
У XVIII ст. адбылася каранацыя аднаго з самых шанаваных на нашых землях марыйных абразоў — цудатворнай іконы Маці Божай Бялыніцкай. На жаль, падчас Другой сусветнай вайны абраз быў страчаны, а велічны касцёл у Бялынічах не перажыў Савецкага атэізму.
Сёння культ Маці Божай Бялыніцкай адраджаецца.