Нечаканы як метэорны дождж, імклівы як змена надвор’я і захапляльны як калядныя сьвяты!!
Учора на нас абрынуўся Васіль Дранько-Майсюк разам зь непаўторнай Аленай Баяравай!!! Тыя, хто сядзеў у зале, адчулі: – дзяцінства гэта ня толькі пра ўзрост, – казкі гэта ня толькі для маленькіх, – гульня гэта ня толькі для актораў. Сьмяяліся, захапляліся, былі ўдзельнікамі шоў і напрыканцы адбівалі ладоні!! Дзякуй спадару Васілю за дзівосны вечар і непаўторна расказаныя гісторыі, казкі ды вершы!