New Democracy Fund зараз мае адкрытыя новыя наборы па абодвух конкурсах праектных прапановаў:1&#x20e…

New Democracy Fund зараз мае адкрытыя новыя наборы па абодвух конкурсах праектных прапановаў:

1⃣Flexible Response Mechanism накіраваны на дапамогу тым, хто знаходзіцца пад ціскам з-за надзвычайных сітуацый, канфліктаў, палітычных змен, пагроз правам чалавека і іншых крызісаў.

Аплікантам можа быць арганізацыя/ініцыятыва з краін УП.

Максімальны бюджэт – 400 000 DKK (каля 53600 EUR). Дапускаецца суфінансаванне з іншых крыніц.

Патрабаванні да заяўкі: Праекты павінны быць накіраваны на супрацьдзеянне абмежаванням, выкарыстанне новых палітычных магчымасцяў і аказанне экстранай дапамогі.

Праекты могуць доўжыцца да 1 года і павінны быць завершаны да канца 2026.

Ддл: заяўкі апрацоўваюцца на пастаяннай аснове, працэс займае 2-4 месяцы.

***

2⃣New Cooperation Mechanism прызначаны для развіцця новых або пашыраных партнёрстваў паміж суб’ектамі грамадзянскай супольнасці Даніі і партнёрамі ў краінах Усходняга Партнёрства з акцэнтам на прасоўванне дэмакратычнага дыялогу і падсправаздачнасці.

У прыярытэтах падтрымкі – устойлівае, доўгатэрміновае супрацоўніцтва з максімальным бюджэтам 1 200 000 DDK (каля 161 000 EUR) для доўгатэрміновых праектаў і 50-150 000 DDK (каля 6700 – 20 000 EUR) для кароткатэрміновых мерапрыемстваў.
У залежнасці ад бюджэту праекта патрабуюцца розныя формы заяўкі.

Ддл: 17 сакавіка 2024.

***

Важна! Абедзве прапановы скіраваныя на шырокі спектр суб’ектаў грамадзянскай супольнасці ў краінах Усходняга Партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна): #праваабаронцы, #мастакі / #творцы, #журналісты, прафсаюзы, асацыяцыі і дзеячы грамадзянскай супольнасці ў выгнанні.

Неабходна мець актыўных дацкіх партнёраў.

Добрая навіна: NDF запрашае на дапаможныя анлайн-сустрэчы:

UPD: 6 снежня: агульная інфасесія аб апісаных конкурсах фонда
19 снежня: нетворкінг-сесія для пошуку партнёраў.

Даведацца больш.

#грант #конкурс_грантаў #НДА #грамадскія_праекты