1 часткаСпадарства, паважаныя партнёры, прадстаўнікі СМІ і ўсе зацікаўленыя асобы!Напрыканцы года, ў…

1 частка

Спадарства, паважаныя партнёры, прадстаўнікі СМІ і ўсе зацікаўленыя асобы!

Напрыканцы года, ў сувязі з падсумаваннем яго вынікаў, дамо канчатковыя тлумачэнні сітуацыі, што стала нагодай для столькіх спрэчак у беларускім грамадстве.
Проста адновім храналогію падзей, звязаных з Беларускай прасторай “Робім Разам”:

Напачатку 2023 года каманда Беларускага моладзевага хаба атрымоўвае фінансаванне на ажыццяўленне беларускіх праектаў, але грошы ідуць не на рахунак БМХ, а на рахунак фірмы  А. Лявончыка “Лінкін медыя”.  Потым ужо  “Лінкін Медыя” пералічае грошы на рахунак Хаба.

Бухгалтэрыя Хаба, пабачыўшы гэты перавод грошай у адсутнасць належных фінансавых дакументаў, лічыць за неабходнае распачаць юрыдычна-фінансавы аўдыт НДА.

Прыблізна з гэтага часу і ў тым ліку на гэтай глебе пачынаецца канфлікт паміж заснавальнікамі БМХ: А. Лапко і А. Ракевічам.

Аўдыт кампаніі выявіў сур’ёзныя парушэнні (https://t.me/byrobimrazam/313?single)

У траўні 2023 года А. Лявончык і А. Лапко робяць спробу перавесці памяшканне па адрасе pl. Konstytucji, 6 на баланс А. Лявончыка.

Напрыканцы месяца А. Лапко замыкае памяшканне Хаба, блакуючы дзейнасць усіх праектаў.

А. Ракевіч даведваецца пра гэта і спрабуе захаваць пляцоўку. Ён звяртаецца да вядомых грамадскіх дзеячаў, у тым ліку С. Бульбы, з просьбай аб дапамозе ў сітуацыі, якая склалася: людзі з нявызначанымі і непразрыстымі мэтамі,  з парушэннямі фінансавага аўдыта, ажыццяўляюць захады па фактычным захопе пляцоўкі.

10 ліпеня было праведзена паседжанне Надзорчай Рады, дзе было прынята рашэнне большасцю галасаў выбраць новага дырэктара фундацыі. Такім чынам, А. Лапко саступіў пасаду прэзаса С. Бульбе (запіс у КРС пра змену з’явіўся 26.07.2023).

Пасля прынятых на паседжанні рашэнняў, А. Лапко было выслана некалькі лістоў з інфармацыяй аб прынятым рашэнні і запытам прадаставіць доступ да памяшкання і перадаць фінансавую дакументацыю.

Працяг