2 частка На працягу некалькіх тыдняў А. Лапко адмаўляецца выходзіць на сувязь і выконваць патрабаван…

2 частка

На працягу некалькіх тыдняў А. Лапко адмаўляецца выходзіць на сувязь і выконваць патрабаванні. Больш за тое: калі С. Бульба вымушаны звярнуцца да галоўнага надзорчага органа Хаба –  прэзідэнта Варшавы, А. Лапко робіць  ў грамадства “уброс”, абвінаваціўшы кіраўніцтва і новага прэзаса С. Бульбу ў рэйдарскім захопе памяшкання.

Акрамя таго, у дзень так званага “захопу”  А. Лапком была ўжо афіцыйна зарэгістравана другая НДА.

За гэты 2023 год, нягледзячы на грамадскія хваляванні ў  штучнастворанай “бульбаспрэчцы”, Беларускай прасторай “Робім разам” быў праведзены шэраг важных мерапрыемстваў:
мітынг-канцэрт да Дня вайсковай славы, сустрэчы з паэтам У. Някляевым, князем Мацеем Радзівілам, пісьменнікам В. Дранько-Майсюком, мастаком Лявонам Тарасевічам, дырэктарам “Бульбамуві” Янушам Гаўрылюком. Былі праведзены выставы “Дзяды”,  “Лялькі-матанкі”, зараз ідзе выстава карцін Паўла Севярынца з малюнкаў, зробленых за кратамі.
На пастаяннай аснове ў прасторы праходзяць заняткі па сустаўнай гімнастыцы, кінапрагляды па-беларуску, вывучэнне польскай мовы, спевы беларускіх песень.
Быў арганізаваны і праведзены Калядны кірмаш. 

Хочам падкрэсліць, што ўсе мерапрыемствы былі праведзены на безкаштоўнай аснове для ўсіх удзельнікаў.
Наш прынцып – стварыць  некамерцыйную грамадскую платформу для ініцыятыўных людзей Варшавы, дзе  беларусы могуць гуртавацца, мацаваць здароўе, рэалізоўваць свой патэнцыял, захоўваць  культуру і файна бавіць час.

У 2023 годзе ў нас гэта атрымалася, на 2024 год у нас багата планаў такіх як: працягнуць заняткі па польскай мове і распачаць заняткі па беларускай, адкрыць школу рабататэхнікі для падлеткаў, арганізаваць школу кадравага менеджмента для будучага Беларусі, гістарычны клуб і дыскусійная пляцоўка, беларускія спевы і танцы, паказы дакументальнага кіно і фільмаў з міжнароднага фестывалю, кірмашы і выставы і шмат чаго іншага.

Працяг