Вечар беларускай літаратуры пройдзе ў Варшаве ў межах Ночы бібліятэкУ гэтую пятніцу, 17 кастрычніка…

Вечар беларускай літаратуры пройдзе ў Варшаве ў межах Ночы бібліятэк

У гэтую пятніцу, 17 кастрычніка, па ўсёй Польшчы адбудзецца штогадовая акцыя Ноч бібліятэк — нацыянальнае мерапрыемства, прысвечанае папулярызацыі чытання. Тэма гэтага года — «Давайце працаваць!», якая заклікае да актыўнасці, сумеснай творчасці і смелых дзеянняў.

У бібліятэцы раёну Сьрудмесце а 19:30 адбудзецца вечар беларускай літаратуры. Тут ужо трэці год існуе паліца з больш чым 200 кнігамі на беларускай мове, арганізаваная Аляксандрай Гушчай і праектам Zhyve.teka.