СК Беларусі распачаў спецыяльную вытворчасць супраць байцоў палка Каліноўскага 16 кастрычніка 2025

Мінск Навіны

СК абвясціў спецыяльную вытворчасць супраць байцоў палка Каліноўскага

Следчы камітэт Беларусі 16 кастрычніка распачаў спецыяльную вытворчасць супраць пяці байцоў палка імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны. У спіс увайшлі Вадзім Кабанчук, Аляксей Кавальчук, Аляксей Назараў, Дзяніс Прахораў і Павел Шурмей.

Ім інкрымінуюць шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку «стварэнне злачыннай арганізацыі», «тэрарызм», «здрада дзяржаве», «распальванне варожасці» і «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

У дакументах СК адзначаецца, што дата пачатку спецыяльнай вытворчасці — 16 кастрычніка 2025 года, а ўсіх абвінавачаных выклікаюць у Менск, на вул. Першамайскую, 7.