У дачыненьні пяці «каліноўцаў» распачалі спэцыяльнае вядзеньне — іх будуць судзіць завочнаГаворка пр…

У дачыненьні пяці «каліноўцаў» распачалі спэцыяльнае вядзеньне — іх будуць судзіць завочна

Гаворка пра байцоў Палку Каліноўскага, які складаецца зь беларусаў і ваюе за свабоду Ўкраіны. Гэта Вадзім Кабанчук, Павал Шурмей, Аляксей Кавальчук, Аляксей Назараў і Дзяніс Прохараў.

Ім інкрымінуюць шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «акт тэрарызму», «распальваньне варожасьці» і «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь», даведалася «Вясна».