Мілыя сябры! Запрашаем Вас на нашую батлейку “Карусь Каганец” і аповед “Неасьветлены бок беларускага руху пачатку XX стагодзьдзя”. Што праўда, на гэты раз батлейка будзе не жыўцом, але ў відэазапісе – скрыня і лялькі засталіся ўдома. З нашае імпрэзы Вы даведаецеся альбо ўзгадаеце: Адкуль у нашым краі зьявіліся батлейкі? Ці батлейка ёсьць дзіцячаю забаваю? Хто такі Карусь Каганец і чаму ён сярод белага дня блукаў па Менску зь ліхтаром? Якім чынам падзеі 2020 года перагукваюцца з падзеямі больш чым стогадовай даўніны? Адкуль зьявіліся Беларусы і Літвіны?
Батлейнікі.
Уваход вольны
Дата: 12 траўня Час: 14.00 (час мясцовы) Месца: прастора “Робім разам”, pl. Konstytucji, 6, Варшава