Запрашаем беларускіх бацькоў з Тбілісі прыняць удзел у фокус-групе Беларуская медыя-ініцыятыва “Гэта…

Запрашаем беларускіх бацькоў з Тбілісі прыняць удзел у фокус-групе

Беларуская медыя-ініцыятыва “Гэта Окей” ў дадзены момант даследуе патрэбы бацькоў у тэме сэксуальнага і гендэрнага выхавання дзяцей, бо часта гэта самыя табуіраваныя і складаныя пытанні для абмеркавання.

Калі вашаму дзіцяці ад 3 да 12 і вы хочаце прыняць удзел у фокус-групе ў Тбілісі, калі ласка, запоўніце анкету

Фармат фокус-групы: гэта бяспечная і дружалюбная афлайн сустрэча ў Тбілісі з бацькамі (да 10 чалавек), дзе вы зможаце абмяняцца досведам у тэме гендэрнага і сэксуальнага выхавання дзяцей.

На аснове даследавання будуць падрыхтаваны карысныя матэрыялы для бацькоў.

Бяспека: адказы ўдзельнікаў будуць запісвацца на дыктафон, але ананімна, без указання імёнаў і дадзеных. Пасля расшыфроўкі аўдыё ў тэкст, запіс будзе выдалена, а сабраныя адказы абагульнены.

Дата: 16 траўня 16:00-18:00
Месца: Тбілісі (дадатковая інфармацыя пасля рэгістрацыі)

Дзякуй за ваш досвед і дапамогу!