У Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве адбыўся шэраг сустрэч беларускіх арганізацый, ініцыятыў, акт…

У Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве адбыўся шэраг сустрэч беларускіх арганізацый, ініцыятыў, актывістаў і валанцёраў са Святланай Ціханоўскай

Беларусы Польшчы абмеркавалі сумесную дапамогу ўцекачам як з Беларусі, так і з Украіны, прапанавалі свае варыянты вырашэння актуальных праблем, з якімі сёння сутыкаюцца беларусы.

Святлана Ціханоўская асабліва падзякавала валанцёрам Беларускага Моладзевага Хабу, якія з першых дзён вайны ва Украіне уключыліся ў актыўную дапамогу і будуць рабіць гэта пакуль ёсць патрэба.

На сустрэчы прысутнічалі ў тым ліку і папулярныя ініцыятывы Хабу: Мова Нанова, Музычны рух, TEATR TUT, Курсы першай медычнай дапамогі, Варшаўскі вольны аркестр ды іншыя.

@belarusy_zarubezhja