На латвійска-беларускай мяжы знайшлі ўжо другі тунэль для нелегальнага пераходу.20 жніўня пад Красл…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

На латвійска-беларускай мяжы знайшлі ўжо другі тунэль для нелегальнага пераходу.

20 жніўня пад Краславай затрымалі 28 мігрантаў, якія перайшлі мяжу з боку Беларусі. Выход тунэля, замаскіраваны мохам, знаходзіўся ўсяго за 20 метраў ад мяжы. Першы такі тунэль латвійскія памежнікі выявілі 10 жніўня — тады затрымалі 15 чалавек.

Мяжа ўсё больш нагадвае падземны маршрут у Еўропу — і без ведама беларускіх памежнікаў такое наўрад ці магло адбывацца.