
Уначы на 21 жніўня 1968 году войскі краінаў Арганізацыі Варшаўскай дамовы ўварваліся ў Чэхаславаччыну, каб здушыць «Праскую вясну».
У ваеннай апэрацыі і затым акупацыі Чэхаславаччыны агулам былі задзейнічаныя 750 тысяч вайскоўцаў, 6300 танкаў і бронетраспарцёраў а таксама 800 самалётаў.
Партыйнае кіраўніцтва на чале з Аляксандрам Дубчакам было арыштаванае і вывезенае ў Маскву.
Чэхаславацкая армія і міліцыя не аказвалі ніякага супраціву. Затое цывільныя грамадзяне супраціўляліся агрэсіі ўсемагчымымі спосабамі: закідвалі танкі камянямі і кактэйлямі Молатава, бывалі выпадкі, што людзі клаліся ўпоперак дарогі, каб спыніць танкі.
Агулам у выніку розных інцыдэнтаў, паводле розных ацэнак, загінулі ад 77 да 200 чалавек.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 21 жніўня чытайце на сайце Свабоды.