1 лютага 1863 года Каліноўскі стварыў першы ўрад новай Беларусі. Чаму гэта здарылася: https://smartu…

1 лютага 1863 года Каліноўскі стварыў першы ўрад новай Беларусі. Чаму гэта здарылася: https://smarturl.click/4EAw

Падзею, якая адбылася ў Вільні 1 лютага 1863 году, можна сьмела называць гістарычным цудам. У той дзень было абвешчана аб стварэньні Часовага правінцыйнага ўраду Літвы і Беларусі на чале з Кастусём Каліноўскім.

«Літва» ня толькі аддзялялася ад Расейскай імпэрыі, але ў пэўнай ступені і ад Польшчы, абвяшчаючы сябе самакіраванай часткай былой Рэчы Паспалітай. І цудам было тое, што «Літва» ў разуменьні віленскіх паўстанцаў ужо складалася зь дзьвюх раўнапраўных частак — уласна Літвы і Беларусі.