Што вядома пра «Справу Гаюна» праз год пасля ўзлому: больш за 150 затрыманых і 93 асуджаныя

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

«Яе маштаб саступае толькі перасьледу за пратэсты 2020». Што вядома пра «Справу Гаюна» праз год пасьля ўзлому праекту: https://smarturl.click/DY5ym

Зараз вядома пра арышт больш чым 150 чалавек. 72 чалавекі на дадзены момант знаходзяцца ў няволі, а 93 — ужо асуджаныя. Але рэальная лічба затрыманых можа быць большай нават у 10 разоў.

«Справа Беларускага Гаюна» з’яўляецца адной з самых маштабных палітычных рэпрэсіўных кампаній рэжыму Лукашэнкі»


Неафіцыйна ў прыватных размовах праваабронцы ацэньваюць маштаб рэпрэсій па «справе Гаюна» нават у 1500 чалавек. І гэта толькі тыя, каго змаглі затрымаць і арыштаваць у першы год пасьля ўзлому праекту.