Пазьняк заявіў пра «супольны інтарэс» Нямеччыны і Расеі ў дачыненьні да Беларусіhttps://smarturl.cli…

Пазьняк заявіў пра «супольны інтарэс» Нямеччыны і Расеі ў дачыненьні да Беларусі

https://smarturl.click/oVzkO
Зянон Пазьняк апублікаваў тэкст «Аб ролі наёмнікаў у палітыцы», у якім раскрытыкаваў Офіс Ціханоўскай, а таксама палітыку Эўразьвязу, найперш — Нямеччыны, у дачыненьні да Беларусі.

«Сутнасьцю нямецкай пазыцыі зьяўляецца ліквідацыя беларускай дзяржавы шляхам уключэньня яе ў склад Расеі».

Як сьцьвярджае палітык, эканамічнай падставай такой лініі зьяўляецца зацікаўленасьць у танных расейскіх энэргарэсурсах, а палітычнай — магчымасьць узмацняць ціск на Польшчу і ўплываць на рэгіянальны балянс сілаў.

Кіраўнік руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк ад 2020 году крытыкуе новую генэрацыю ўдзельнікаў дэмакратычнага руху, асабіста Сьвятлану Ціханоўскую і ўсе створаныя вакол Офісу палітычныя структуры. Найбольш часта ён апэруе тэрмінам «агентура», аднак у гэтым допісе выкарыстоўвае ўжо панятак «наёмнікі». Камплімэнты рэзкім выказваньням Пазьняка на адрас новай апазыцыі ня раз рабілі праўладныя СМІ ў Беларусі.