Нямеччына адклікала сваіх вайскоўцаў з ГрэнляндыіВывад камандзіраваных вайскоўцаў адбыўся на наступн…

Нямеччына адклікала сваіх вайскоўцаў з Грэнляндыі

Вывад камандзіраваных вайскоўцаў адбыўся на наступную раніцу пасьля абвяшчэньня аб падаўжэньні іх місіі, піша Bild, публікуючы фота вайсковых, якія стаяць на пасадку ў самалёт.

Кіраўнік місіі, адмірал Штэфан Паўлі, у суботу казаў пра прызначаныя сустрэчы з вайскоўцамі іншых краін у Грэнляндыі, але а 8:30 раніцы нядзелі асабовы склад з рэчамі ўжо быў у аэрапорце.

Учора ўвечары прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў аб увядзеньні пошлін у дачыненьні да васьмі краін ЭЗ, якія паслалі вайскоўцаў у рамках місіі NATO ў Грэнляндыю на запрашэньне Даніі. З першага лютага пошліны складуць 10% на ўсе тавары, а з чэрвеня – 25%, і будуць дзейнічаць да завяршэньня зьдзелкі па куплі выспы, заявіў Трамп.