У МЗС Літвы заявілі, што просяць у Эўразьвязе абмежаваньняў для беларускіх калію і авіяцыіhttps://sm…

У МЗС Літвы заявілі, што просяць у Эўразьвязе абмежаваньняў для беларускіх калію і авіяцыі

https://smarturl.click/e0Aw9

У сувязі з працягам пагрозы кантрабандысцкіх паветраных шароў зь Беларусі літоўскі міністар замежных спраў Кястуціс Будрыс заявіў, што ўлады краіны дамагаюцца ўвядзеньня санкцый Эўрапейскага зьвязу на імпарт беларускіх азотных угнаеньняў, а таксама больш шырокіх санкцый у дачыненьні авіяцыйнай галіны.

Таксама Літва дамагаецца, каб у санкцыйным рэжыме для Беларусі зьявіўся новы крытэр — «гібрыдная дзейнасьць» і «гібрыдныя пагрозы». І каб NATO трактавала запуск кантрабандысцкіх паветраных шароў як гібрыдную дзейнасьць супраць Літвы.