Польшча атрымае 44 мільярды эўра ад Эўразьвязу для ўмацаваньня свайго «Ўсходняга шчыта» https://sma…

Польшча атрымае 44 мільярды эўра ад Эўразьвязу для ўмацаваньня свайго «Ўсходняга шчыта»

https://smarturl.click/20Djl

«Амаль 44 мільярды эўра будуць вылучаныя на набыцьцё бесьпілётнікаў для „Ўсходняга шчыта“», — адзначыў 26 лістапада прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск.


«Усходні шчыт» — праект стварэньня фартыфікацый і сыстэмаў абароны на мяжы Польшчы зь Беларусьсю і Расеяй для ўмацаваньня ўстойлівасьці да магчымых нападаў і «гібрыднай вайны».

«Нарэшце мы дасягнулі адназначнага прызнаньня ўсёй Эўропай таго, што „Ўсходні шчыт“ — гэта агульная адказнасьць усяго Эўрапейскага зьвязу. І Эўропа пачала ставіцца да яго як да месца, куды мы ўкладваем эўрапейскія грошы, а ня толькі польскія», — адзначыў у аўторак Дональд Туск.