Чаму зьменшыўся міграцыйны паток у бок Польшчы і Літвы, але павялічыўся ў бок Латвіі? Тлумачыць былы…

Чаму зьменшыўся міграцыйны паток у бок Польшчы і Літвы, але павялічыўся ў бок Латвіі? Тлумачыць былы дыплямат

https://smarturl.click/4OokD

За першыя два тыдні лістапада Польская памежная служба зафіксавала 328 выпадкаў нелегальнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі. А 17 лістапада — ніводнага.

Летась у лістападзе было каля 1000 парушэньняў мяжы.

Свабода папрасіла пракамэнтаваць гэтыя лічбы былога дыплямата, аналітыка Цэнтру новых ідэяў Паўла Мацукевіча.

«Я думаю, што надвор’е можа ўплываць на колькасьць спробаў мігрантаў штурмаваць межы, у халодную пару года гэтая колькасьць зьніжаецца. Але мяркую, што ў дадзеным выпадку істотны ўплыў аказвае і палітычны «клімат», дынаміка адносінаў з Польшчай і Літвой».