17 лістапада Польшча аднавіла працу двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларусьсю. З заяваў афіцыйных асобаў Літвы вынікае, што Вільня таксама гатовая неўзаабаве адкрыць мяжу зь Беларусьсю, хоць закрывалі яе да 30 лістапада.
Што стаіць за разрадкай палітычнай напружанасьці вакол Беларусі, аналізуе палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Канфліктагенная сытуацыя на мяжы — вынік агульнага абвастрэньня ва Усходняй Эўропе.
Важная праблема, якую вырашаюць канфліктуючыя бакі, — як выйсьці з памежнага крызісу, захаваўшы палітычны твар.
Можна меркаваць, што Анджэй Пачобут будзе вызвалены «ў пакеце» з абвешчанымі Трампам 50 палітвязьнямі.