Сярод беларусаў, якія ваююць на баку Расеі, ёсьць выпадкі дэзэртырства і ўцёкаў з баявых пазыцыйhttp…

Сярод беларусаў, якія ваююць на баку Расеі, ёсьць выпадкі дэзэртырства і ўцёкаў з баявых пазыцый

https://smarturl.click/j7Vzj

Ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», які рэалізуе Каардынацыйны штаб у абыходжаньні з ваеннапалоннымі, апублікаваў сьпісы вайскоўцаў 144 асобнай мотастралковай брыгады расейскай арміі, якія ўцяклі з вайсковых частак ці з баявых пазыцый.

Сярод дэзэртыраў — грамадзянін Беларусі Віталь Віктаравіч Шэўчык, нарадзіўся 15 траўня 1989 году, паходзіць зь вёскі Гаранавічы Берасьцейскай вобласьці, Віталь Аляксандравіч Юсін, нарадзіўся 13 сьнежня 1970 году ў Берасьці, а таксама Сяргей Віктаравіч Усьцінаў, нарадзіўся 18 красавіка 1977 году ў Быхаве Магілёўскай вобласьці. Усе яны ваявалі ў расейскай арміі на падставе кантракту.