Літоўскія памежнікі паказалі, як выглядаюць мэтэазонды, накіраваныя зь БеларусіТаксама літоўскі бок …

Літоўскія памежнікі паказалі, як выглядаюць мэтэазонды, накіраваныя зь Беларусі

Таксама літоўскі бок падзяліўся статыстыкай. Стандартны памер грузу на адным аэрастаце — тры скрыні з цыгарэтамі, там 1500 пачкаў. Звычайна да грузу прымацоўваецца прылада GPS, піша Delfi.

У 2022 спробаў перасылаць кантрабандай тытунь не было, у 2023-м толькі тры спробы, затое летась ужо 226 выпадкаў. Сёлетні рэкорд быў у сакавіку — 77 зондаў, у кастрычніку на гэты момант 66 выпадкаў.