Адмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД вырасла амаль да 6,5 млрд долараўГандлюючы з кр…

Адмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД вырасла амаль да 6,5 млрд долараў

Гандлюючы з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў у студзені — верасні 2025 года, Беларусь больш экспартавала тавараў, чым імпартавала. Але з дзяржавамі па-за аб’яднаннем знешнегандлёвае сальда склалася для Мінска адмоўным.

Тавараабарот з краінамі СНД за дзевяць месяцаў склаў 41 млрд 531,7 млн долараў (за аналагічны перыяд 2024-га — 41 млрд 214,9 млн; +0,77%). Аб’ём экспарту — 21 млрд 731,4 млн (+0,26%), імпарту — 19 млрд 800,3 млн (+1,22%).

Тавараабарот з дзяржавамі па-за СНД — 22 млрд 201,5 млн. долараў (22 млрд 842,1 млн; -2,8%): экспарт — 7 млрд. 859,5 млн (-10,56%), імпарт — 14 млрд 342 млн (+2,05%).

Падрабязнасці| Без VPN
AbsolutVision / pixabay.com